Меню
Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
График личных приемов
Вакансии
Хотимский РОЧС информирует
Единый день информирования
Госпромнадзор информирует
Справочная информация
Общественные обсуждения
Нормативные документы
20 августа 2020
Журналистов и блогеров приглашают к участию в открытом конкурсе, посвященном Дню белорусской письменности
Аб’яўляецца правядзенне адкрытага конкурса журналістаў і блогераў «#Дзень_беларускага_пісьменства2020».
Арганізатарамі конкурса з’яўляюцца Магілёўская абласная арганізацыяграмадскага аб’яднання «Беларускі саюз журналістаў», галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама, установа «Рэдакцыя раённай газеты «Зара над Друццю». Конкурс праводзіцца па 1 верасня 2020 г. У конкурсе прымаюць ўдзелжурналісты і блогеры, якія выказалі жаданне апублікаваць артыкул у друкаваным СМІ, падрыхтаваць тэле- або радыёрэпартаж, скласці і апублікаваць пост (інфармацыйны блок, размешчаны карыстальнікам у сацыяльнай сетцы, блогу) па тэматыцы конкурса. Спаборніцтва праводзіцца па наступных намінацыях: I — лепшы аўтар публікацыі ў друкаваных СМІ; II — лепшы рэпартаж у электронных СМІ; III — лепшы блогер. У кожнай з трох груп прысуджаецца 1-е, 2-е і 3-е месца. За першае месца у кожнай намінацыі пераможцам уручаеццадыплом і грашовая прэмія ў памеры 5 базавых велічынь, за другое і трэцяе — дыплом і спецыяльны падарунак. Конкурсныя матэрыялы, размешчаныя ў сацыяльных сетках павінны абавязкова быць адзначаны з дапамогай хэштэга «#Дзень_беларускага_пісьменства2020». Заяўку на ўдзел у конкурсе і конкурсныя матэрыялы неабходна накіроўваць на электронны адрас otd.smi@yandex.ruз абавязковай пазнакай «На конкурс». Прымаюцца iнфармацыйныя матэрыялы, публiкацыi, радыё- тэлерэпартажы 2019-2020 гадоў, прысвечаныя падрыхтоўцы iправядзенню Дня беларускага пiсьменства ў г.Бялынiчы, папулярызацыiбеларускай пiсьменнасцiiлiтаратуры. Узнагароджанне пераможцаў конкурсу адбудзецца ў г. Бялынічы на мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства.
mogilevnews.by