Меню
Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
График личных приемов
Вакансии
Хотимский РОЧС информирует
Единый день информирования
Госпромнадзор информирует
Справочная информация
Общественные обсуждения
Нормативные документы
29 января 2020
Выбітны геній сваёй справы
Напярэдадні дня беларускай навукі адбылася падзея, якая выклікае гонар за свайго земляка.
«Даніленка Алег Анатольевіч - наш зямляк, урач-траўматолаг-артапед вышэйшай катэгорыі, загадчык траўматолага-артапедычнага аддзялення №3 6-ай Гарадской клінічнай бальніцы горада Мінска, абараніў доктарскую дысертацыю з прысваеннем звання -«доктар медыцынскіх навук», - паведаміў навіну Ігар Якаўлевіч Савосценка, ганаровы грамадзянін Хоцімска, намеснік галоўнага ўрача па хірургічнай дапамозе Магілёўскай абласной бальніцы.
Аб рабоце ўрача можна сустрэць толькі станоўчыя водгукі: «Я ўдзячны загадчыку аддзялення Даніленка Алегу Анатольевічу - вельмі рады, што трапіў у рукі прафесіяналаў сваёй справы. Ваша прафесія - штодзённая праца, якая нясе дабро, клопат і святло, якая дазваляе людзям зноў станавіцца здаровымі». Удзячныя людзі не скупяцца на словы шчырай удзячнасці, на пажаданні здароўя і дабрабыту. Гэта можа сведчыць пра Алега Анатольевіча не толькі як аб пісьменным спецыялісце сваёй справы, але і як аб адкрытым і адказным чалавеку.
Шлях у кар'еры ўрача хацімчанін пачаў у 2001 годзе, скончыўшы Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «лячэбна-прафілактычная справа».
Яго першым месцам працы стала траўматалагічнае аддзяленне Магілёўскай абласной бальніцы. Тут Алег Анатольевіч прапрацаваў з 2001 па 2015 год: спачатку на пасадзе ўрача траўматолага-артапеда, а затым загадчыка траўматалагічнага аддзялення. Ужо праз 7 гадоў (у 2009 годзе) ён абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму: «Лячэнне застарэлых і звыклых вывіхаў пляча, якія суправаджаюцца імпрэсіённымі дэфектамі галоўкі плечавой косткі».
Акрамя таго, доктар - аўтар мноства публікацый, прысвечаных паталогіі плечавога сустава, з іх 20 - апублікаваныя за мяжой.
Алег Даніленка - аўтар арыгінальных спосабаў аператыўнага лячэння паталогіі, навізна якіх пацверджана патэнтамі Рэспублікі Беларусь. Пры яго непасрэдным удзеле ўкараняюцца новыя тэхналогіі лячэння пацыентаў з рознымі відамі траўмаў і захворваннямі апорна-рухальнага апарата.
"Шлях Кастрычніка"
Фота з архіву 6-ай Гарадской
клінічнай бальніцы г. Мінска