Меню
Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
График личных приемов
Вакансии
Хотимский РОЧС информирует
Единый день информирования
Госпромнадзор информирует
Справочная информация
Общественные обсуждения
Нормативные документы
4 февраля 2020
У Хоцімску выбраных Настаўнік года-2020
31 студзеня на базе СШ №1 прайшоў фінал раённага этапа рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года-2020», удзел у якім прынялі 9 педагогаў гарадскога пасёлка і раёна: СШ №1, СШ №2, Забялышынскай СШ, яслі - сада № 1, № 2 і № 3.
Усе ўдзельнікі зрабілі немалую працу, напружана і адказна рыхтаваліся да мерапрыемства, выдаткаваўшы нямала намаганняў, каб прадэманстраваць прысутным сваё майстэрства, вопыт, талент. Са словамі падзякі да педагогаў за іх высакародную працу звярнуўся Максім Ракаў, начальнік аддзела па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, які ўручыў Дыпломы і падарункі. Дыпломамі аддзела па адукацыі адзначаны ўсе без выключэння: Наталля Ліпкіна, выхавальнік яслей-сада №2, Таццяна Ягоранкава, выхавальнік яслей-сада №1, Аксана Яўсеенка, выхавальнік яслей-сада №3, Юлія Алферчык, настаўнік матэматыкі СШ №2, Анастасія Тарасюк, настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ №2, Таццяна Красноўская, настаўнік англійскай мовы СШ №1, Вера Мянькова, настаўнік пачатковых класаў Забялышынскай СШ, Аляксандр Мяшкоў, настаўнік працоўнага навучання СШ №2 і Юрый Брыткін, настаўнік геаграфіі СШ №1. «Настаўнікам года -2020» стала Анастасія Тарасюк.
«Шлях Кастрычніка»