Меню
Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
График личных приемов
Вакансии
Хотимский РОЧС информирует
Единый день информирования
Госпромнадзор информирует
Справочная информация
Общественные обсуждения
Нормативные документы
18 февраля 2018
Мае першыя выбары
Дзмітрый Сніцарэнка пакуль яшчэ навучэнец ДПЛ №16. Якраз у гэтым годзе ен заканчвае курс па спецыяльнасці слесар па рамонту сельскагаспадарчых машын і абсталявання. Падчас гутаркі з педагогамі можна было пачуць толькі станоўчыя характарыстыкі ў адрас юнака: заўжды прымае ўдзел у жыцці ліцэя, дысцыплінаваны, а яшчэ вельмі старанны і вясёлы.
Дзмітрый актывіст не толькі ў паўсядзённым жыцці, ён яшчэ мае актыўную грамадзянскую пазіцыю. Гэтыя выбары сталі першымі ў жыцці хлопца — таму цалкам зразумела яго хваляванне. Але сакратар Калінінскай выбарчай камісіі Валянціна Варанцова супакойвае яго і тлумачыць правілы, аб якіх трэба ведаць кожнаму, хто прыйшоў на ўчастак для галасавання.
— Я ўпершыню ўдзельнічаю ў падобнага рода мерапрыемствах. Мабыць таму, мне цяжка перадаць свае пачуцці, — дзеліцца хлопец. — Гэта вельмі хвалююча. Зразумею, паставіць галачку ў бюлетэні нескладана. Але можа менавіта мой выбар будзе вырашальным і паўплывае на прыняцце важнага рашэння? Хочацца спадзявацца, што я зрабіў яго правільна.
Вельмі прыемна, што Дзіма з усёй сур’ёзнасцю ставіцца да выбараў і разумее наколькі можа быць важны яго голас. Сёння навучэнец 2-га курса пакуль не будуе грандыёзных планаў на будучыню. А вось тое, у чым ён перакананы: кожны чалавек павінен выканаць сваё канстытуцыйнае права, прыйшоўшы на свой выбарчы ўчастак і аддаўшы свой голас за пэўнага дэпутата. І Дзмітрый Сніцарэнка з гэтай місіяй справіўся паспяхов.
Вольга Зайцава. Фота аўтара